Среда, Май 27, 2020
Text Size

Гульня-віктарына «ЗЛІВАЮЦЦА ГУКІ Ў СЛОВЫ...»

 
Мова
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць...
А. Грачанікаў.
 
     «Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова,» - пісаў паэт Алесь Разанаў. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні шостага класа, якія прынялі  ўдзел у гульні-віктарыне «ЗЛІВАЮЦЦА ГУКІ Ў СЛОВЫ...», якая адбылася дваццаць першага мая.
     У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды, вынікі кожнага конкурса ацэньвала абранае журы. Найбольш цікавымі былі конкурсы “Адгадай-ка”,  “Перакладай”, “Растлумач”, “Ужывай”, “Цытуй”.
     Гульня садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу  вучняў, культуры маўлення, паспрыяла фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры.

Подробнее: Гульня-віктарына «ЗЛІВАЮЦЦА ГУКІ Ў СЛОВЫ...»

Мая сям’я

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць.
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.
З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна.
Асноўным прызначэннем сям'і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям'я была трывалай. У сям'і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату. Праз сям'ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца мудрасць і веды.
14 мая сярод вучняў 6-7 класаў прайшоў анлайн-конкурс на лепшы верш “Мая сям’я”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і. Пераможцам конкурсу стала вучаніца 6 “Д” класа Кавалёва Паліна.

Подробнее: Мая сям’я

Мая сям'я, мой дом - мая Радзіма!

Музейная гасцёўня “Ніколі не забудзем”

    

“Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталося ім гэта збавенне, ” – пісаў пісьменнік Васіль Быкаў. Напярэдадні 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі  гэтыя радкі прыгадваюцца са шчымлівым болем у сэрцы. 7 мая вучні шостага класа сталі ўдзельнікамі музейнай гасцёўні “Ніколі не забудзем”. Вялікае ўражанне на шасцікласнікаў зрабілі творы пісьменнікаў-землякоў А. Куляшова, А. Пысіна.  Вучні  прачыталі свае вершы і лісты, прысвечаныя  героям вайны, подзвігу абаронцаў і вызваліцеляў.  Нікога не пакінуў абыякавым  прагляд відэафільма пра Лупалаўскі лагер смерці. Мы ніколі  не забудзем  тых, хто здзейсніў вялікі подзвіг, вытрымаўшы пакуты і боль, і здабыў Перамогу!  

Подробнее: Музейная гасцёўня “Ніколі не забудзем”

Віктар Казько

Вусны часопіс “Людзі зямлі беларускай”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Віктара Казько.

30 красавіка ў XI “А” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння Віктара Казько, - аднаму з самых яркіх беларускіх пісьменнікаў, які з самага пачатку свайго творчага шляху імкнуўся гістарычна асэнсаваць не толькі лёс свайго народа, а і ўсяго чалавецтва.

У ходе мерапрыемства вучні даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, пазнаёміліся з яго творамі.

Подробнее: Віктар Казько

Квэст-гульня “Беларуская скарбонка”

 
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
 
 
23 красавіка вучні шостага класа змаглі праверыць свае веды, прыняўшы ўдзел у квэст-гульне “Беларуская скарбонка”. У час мерапрыемства кожная каманда атрымала канверты з маршрутамі, лісты з заданнямі для кожнага прыпынку. На прыпынках дзеці адгадвалі загадкі, падбіралі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі, пазнаёміліся з прадметамі народнага побыту. 
“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называем нацыяй, народам” ( Я. Сіпакоў).

Подробнее: Квэст-гульня “Беларуская скарбонка”

Завочнае падарожжа “Наша зямля - Беларусь”

    Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе непаўторную прыгажосць роднай зямлі. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. 1 вы адчуеце ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
    26 сакавіка вучні V класа адправіліся ў завочнае падарожжа “Наша зямля -  Беларусь”. На працягу падарожжа яны палюбаваліся на гожыя, дзівосныя беларускія краявіды, прыслухаліся да песень, што спявае наша родная зямля, а таксама даведаліся шмат новага і цікавага.

Подробнее: Завочнае падарожжа “Наша зямля - Беларусь”

Інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”

 
   Мова – гэта наша спадчына, гісторыя, тое, што аб’ядноўвае людзей у адзінае цэлае. Мова дае нам цудоўную магчымасць радавацца і смяяцца, выказваць самыя разнастайныя думкі і пачуцці. Як жа добра, што ў нас ёсць свая яркая, вобразная, прыгожая, пявучая, чароўная беларуская мова.
    19 сакавіка для вучняў VI  класаў прайшла інтэлектуальная гульня  “Знаўцы роднай мовы”. Гульня была прысвечана цудоўнай, пявучай, роднай мове. Вучні ўдзельнічалі ў розных конкурсах, з вялікай цікавасцю выконвалі заданні, праяўляючы кемлівасць і эрудыцыю. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утльнасці і ўсеагульнай радасці. Гульня атрымалася яркай і насычанай.

Подробнее: Інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”

Страница 1 из 19

Яндекс.Метрика