Вторник, Сентябрь 25, 2018
Text Size

Конкурс “Шчаслівы выпадак”

     Шчаслівы можа быць любы чалавек. Трэба толькі навучыцца адчуваць яго, гэта шчасце. Устаў зранку – паглядзеў у акно, сонейка свеціць, птушкі спяваюць… І настрой падымаецца. Трэба толькі бачыць  і адчуваць шчасце, умець дарыць яго людзям. Яно вакол нас, яно ўнутры нас!

     Пад такім дэвізам дваццатага верасня ў школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс “Шчаслівы выпадак” сярод вучняў восьмых класаў. Для развіцця сваіх пазнавальных здольнасцей,  інтэлектуальных уменняў удзельнікі адказвалі на пытанні па мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, тэорыі літаратуры, на пытанні жартоўнага зместу; выканалі заданні: закончыць прыказку ці прымаўку, замяніць фразеалагізм сінонімам, падабраць беларускі адпаведнік запазычанаму слову ці наадварот і інш.

     Дзеці засталіся вельмі задаволеныя, атрымалі дыпломы. А  памяць аб цікавым мерапрыемстве захавалі прыгожыя фотаздымкі.

Подробнее: Конкурс “Шчаслівы выпадак”

Каляндар у 2018/2019 навучальным годзе

Каляндар юбілейных дат у 2018/2019 навучальным годзе

верасень

 

 

190-годдзе з дня нараджэння Льва Талстога
125-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мрыя
105-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
100-годдзе з дня нараджэння Барыса Захадэра
80-годдзе з дня нараджэння Анатолія Грачанікава
75-годдзе з дня нараджэння Ніны Мацяш

кастрычнік

105-годдзе з дня нараджэння Эдзі Агняцвет
100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бажко

лістапад

200-годдзе з дня нараджэння Івана Тургенева
110-годдзе з дня нараджэння Мікалая Носава
85-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка
70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
60-годдзе з дня нараджэння Леаніда Пранчака

студзень

150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш.
140-годдзе з дня нараджэння Паўла Бажова
120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова
115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча
115-годдзе з дня нараджэння Аркадзія Гайдара
100-годдзе з дня нараджэння Данііла Граніна
95-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага
90-годдзе з дня нараджэння Івана Сяркова

люты

250-годдзе з дня нараджэння Івана Крылова

125-годдзе з дня нараджэння Віталія Біянкі

105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

сакавік

205-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі

120-годдзе з дня нараджэння Юрыя Алешы

100-годдзе з дня нараджэння Міколы Лупсякова

90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось

85-годдзе з дня нараджэння  Кастуся Цвіркі

65-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

красавік

210-годдзе з дня нараджэння Мікалая Гогаля
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Набокава

май

115-годдзе з дня нараджэння Адама Русака
115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса
95-годдзе з дня нараджэння Віктара Астаф’ева
95-годдзе з дня нараджэння Барыса Васільева
95-годдзе з дня нараджэння Булата Акуджавы


Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят, святочных дзён, знамянальных і памятных дат у 2018/2019 навучальным годзе

1 верасня

Дзень ведаў

2 верасня

Дзень беларускага пісьменства

8 верасня

15 верасня

Міжнародны дзень пісьменнасці

Дзень бібліятэк

21 верасня

1 кастрычніка           

7 кастрычніка

Міжнародны дзень міру

Дзень пажылых людзей

Дзень настаўніка

14 кастрычніка

Дзень маці ў Беларусі

22 кастрычніка

Міжнародны дзень школьных бібліятэк

26 лістапада

Сусветны дзень інфармацыі

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка

Сусветны дзень пісьменніка

15 сакавіка

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

21 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка

Міжнародны дзень тэатра

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

12 красавіка

Дзень касманаўтыкі

26 красавіка

Дзень чарнобыльскай трагедыі

5 мая

9 мая

12 мая

Дзень друку

Дзень Перамогі

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і
Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

15 мая

18 мая

Міжнародны дзень сем’яў

Сусветны дзень музеяў

 

Над намі словы ўладараць

 

 Чалавеку патрэбна не слава,

А людская ўвага і ласка,

І сардэчнае шчырае слова,

І вясёлая добрая казка.

Сяргей Грахоўскі

 

     У літаратурнай гасцёўні “Над намі словы ўладараць” з нагоды 105-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста і крытыка Сяргея Грахоўскага трынаццатага верасня прагучалі з вуснаў васьмікласнікаў жыццесцвярджальныя, напоеныя дабрынёй, цяплом і чысцінёй радкі яго цудоўных твораў.  Словы з паэтычнай спадчыны С. Грахоўскага гучаць як афарызмы, якія накіроўваюць маладое пакаленне любіць і быць адданымі сваёй Бацькаўшчыне, вучаць іх быць чэснымі, неабыякавымі, сумленнымі:

  • «У спадчыну ж табе дастаўся вопыт тварыць дабро, як дыхаць і любіць...»,
  • «У праўду верыць апантана... Забыць пра крыўду і згрызоту, заўжды імкнуцца да палёту і непадкупнай дабраты, глядзець на свет не праз акенца, а жыць турботамі зямлі»,
  • «Сябе і другіх вінавачу, што гора на свеце жыве...»,
  • «Люблю ўсе колеры жыцця... Жыву, не трацячы надзей, бо верую ў дабро людзей...»,
  • «Душа з маленства гартавалася на чыстым праведным агні»,
  • «Без праўды можна існаваць, а жыць без праўды немагчыма...»

Дзень беларускага пісьменства

         У першую нядзелю верасня ўся Беларусь адзначае цудоўнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Пачатак святу паклала Міністэрства культуры пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Гісторыя свята прыводзіць нас у 1994 год у старажытны горад Полацк. Штогод Беларусь выбірае горад, які будзе прымаць у сябе беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры. Сёння сталіцамі Дня беларускага пісьменства выступілі ўжо больш за 20 населеных пунктаў. Традыцыйна гэта гарады – гістарычныя цэнтры культуры, навукі, літаратуры і кнігавыдання.

      У гэтым годзе прайшоў юбілейны XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. Каб актывізаваць увагу на спазнанні сваіх вытокаў, каранёў, адчуць сябе далучанымі да агульнай справы, якой жыве ўся краіна, у нашай школе таксама у чацвер, шостага верасня, прайшоў інтэлектуальны аўкцыён для вучняў дзявятых класаў  “Свята беларускага пісьменства”.

     Удзеньнікі  яшчэ  раз дакрануліся да спадчыны роднай краіны, прыгадалі сталіцы Дня беларускага пісьменства, цікавыя старонкі гісторыі Беларусі, даведаліся пра малавядомыя факты з жыцця вялікіх і славутых асоб сталіц свята. Вучні не толькі імкнуліся як мага больш размаўляць на роднай мове, але і змаглі праявіць кемлівасць, пазнавальную актыўнасць, дасціпнасць.

Перакладаем разам

24 мая прайшоў конкурс “Перакладаем разам”. Праводзіўся ён з мэтай развіцця ў вучняў творчых здольнасцей, фарміраванне пазнавальнай цікавасці да роднай мовы, беражлівых адносін да слова, любові да беларускай літаратуры і культуры.

Кожны вучань 5 класаў меў магчымасць актыўна паўдзельнічаць у мерапрыемстве, паказаць свае веды, уменні і навыкі.

Подробнее: Перакладаем разам

Спяваем па-беларуску

Мой родны кут, як ты мне мілы! Колькі прыгожых радкоў прысвечана нашай роднай Беларусі! Калі ты нарадзіўся беларусам, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову. У чацвер, 24 мая, вучні III “В” класа прынялі ўдзел у віктарыне “Спяваем па-беларуску”. Дзецям было прапанавана “пакласці ў скарбонку” свае любімыя радкі з беларускіх песень.

Подробнее: Спяваем па-беларуску

Падарожжа па старонках беларускіх казак

У чацвер, 17 мая, вучні V “Г” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Падарожжа па старонках беларускіх казак”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўзбагацілі веды па казках, прывілі цікавасць да спадчыны беларускага народа.

Подробнее: Падарожжа па старонках беларускіх казак

Урок-падарожжа «Брэсцкая крэпасць – герой»

17.05.2018 у III “Г” класе адбыўся ўрок-падарожжа «Брэсцкая крэпасць – герой».

Вучні даведаліся аб ваенных падзеях 1941 года.

Яны пранікліся павагай і гонарам да тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за мірнае неба над галавой.

Пры дапамозе мультымедыйных сродкаў навучання трэцякласнікі ўбачылі, як гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні.

 

Страница 1 из 12